Google Map Maker

Google Map Maker (па-беларуску: Картограф Google) — картаграфічны сэрвіс ад Google, мэта якога, у адрозьненьне ад Google Maps — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, Google лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю. У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Google Maps і Google Earth.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by razib.in